Драпеза Алексей Сергеевич

Номинация «Путешественник года»

Драпеза Алексей Сергеевич, 30 лет

Геофизик группы метрологического обеспечения Управления промыслово-геофизических работ

Стаж общий – 13 лет

Стаж работы в «Белоруснефти» – 8 лет

Пазнай Беларусь…

Ёсць месцы, якія зачароўваюць сваёй незвычайнай атмасферай, у якіх адчуваеш подых часу. Тут кожны куток распавядае сваю асаблівую легенду, а кожны камень захоўвае тысячы сакрэтаў. У той момант, калі трапляеш у адно з такіх месцаў, гэта чараўніцтва агортвае з усіх бакоў і кліча ў поўнае таямніц і загадак падарожжа, у якім кожны з нас становіцца галоўным героем, які адкрывае новыя сэнсы старажытных часоў.

На сваім досведзе зразумеўшы, што перш, чым кудысці ехаць за мяжу, трэба паглядзець славутасці роднай Беларусі. І не верце тым, хто кажа, што ў Беларусі няма чаго глядзець. Тое, што нашы славутасці не разрэкламаваныя і не пазначаныя інфармацыйнай таблічкай, не значыць, што іх зусім няма. У любым рэгіене, у любой самай маленькай вёсцы можна знайсці нешта цікавае і разнастайнае, дастаткова толькі выйсці з зоны камфорту і адправіцца ў падарожжа па роднай краіне.

Мноства культурна-гістарычных і прыродных помнікаў беражліва захоўвае Беларусь на працягу свайго існавання. Наша краіна паўстае ва ўсей красе перад турыстамі і дзеліцца з ўсімі гэтай атмасферай перапляцення часоў: мінулага, сучаснасці і будучыні.

На Беларусі знаходзіцца столькі святынь і храмаў, што не пабываць у іх немагчама, тым больш многія з іх з’яўляюцца помнікамі гісторыі і архітэктуры.

Велічнае мінулае краіны падкрэсліваюць замкі і палацы, якія належалі беларускім магнатам. Праўда, многія з іх не перажылі велізарнай колькасці войнаў і паўстанняў на гэтай зямлі – ад іх засталіся толькі руіны, але і гэтыя руіны дзівяць уяўленне.

Яны станавіста стаяць стагодзяммі на Беларуская зямлі і рахмана запрашаюць да сябе ў госці любога мінака, захоўваюць таямніцы і здольны перадаць сваё замілаванне кожнаму.

Удзельнік XV Рэспубліканскага турысцкага конкурсу «Пазнай Беларусь», які праводзіцца Нацыянальным агенцтвам па турызме Рэспублікі Беларусь, у межах якога было наведана больш за тры сотні культурна- гістарычных мясцін Беларусі.