Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Навука і інжынірынг

БелНДПІнафта

Інжынірынгавы цэнтр “Беларуснафты” сфарміраваны на базе двух падраздзяленняў – Беларускага навукова-даследчага і праектнага інстытута нафты (БелНДПІнафта) і дзяржаўнага прадпрыемства “Беларуснафта-Нафтахімпраект”.

Беларускі навукова-даследчы і праектны інстытут нафты - адзін з вядучых інстытутаў нафтавай індустрыі ў краінах СНД, які вырашае задачы, звязаныя з пошукам, разведкай і распрацоўкай нафтавых і газавых радовішчаў.

БелНДПІнафта ўваходзіць у склад прадпрыемства "Беларуснафта" з 1991 г.

Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуснафта-Нафтахімпраект»

Рэспубліканскае даччынае ўнітарнае прадпрыемства «Беларуснафта-Нафтахімпраект» (Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуснафта-Нафтахімпраект»)

Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуснафта-Нафтахімпраект» – праектная арганізацыя, якая мае шматгадовы досвед у галіне праектавання складоў захоўвання нафтапрадуктаў, газанапаўняльных, аўтазаправачных і газазаправачных станцый, аўтасэрвісаў, аўтамабільных стаянак, шматфункцыянальных комплексаў і лагістычных цэнтраў.

Прадпрыемства ўваходзіць у склад ВА “Беларуснафта” з 2004 г.