Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431
  • Перапрацоўка
    і энергетыка

Газаперапрацоўка і энергетыка

ПЕРАПРАЦОЎКА

“Беларуснафта” перапрацоўвае спадарожны нафтавы газ на ўласным Беларускім газаперапрацоўчым заводзе (БГПЗ).  Гэта адзіная падобная вытворчасць у Рэспубліцы Беларусь.

БГПЗ – прадпрыемства ў стадыі развіцця, якое выпускае энерганосьбіты з вуглевадароднай сыравіны, мае сертыфікат сістэмы кіравання аховы навакольнага асяроддзя ISO 14000.

Праектная магутнасць завода па прыёме газу складае 235 млн. куб. м. у год. Для перапрацоўкі на БГПЗ накіроўваецца спадарожны нафтавы газ, здабыты на радовішчах рэспублікі (каля 215 млн. куб. м. у год) і прывазная сыравіна – шырокая фракцыя лёгкіх вуглевадародаў. Пасля завяршэння ў 2015 г. праекту “Комплексная рэканструкцыя БГПЗ” колькасць перапрацоўкі імпартнай сыравіны павялічылася да 380 тыс. тон.

ЭНЕРГЕТЫКА

Прадпрыемства “Беларуснафта” актыўна развівае ўласную энергетыку. Энергавыпрацоўчыя аб’екты працуюць на аснове сучасных тэхналогій:

  • кагенерацыі (камбінаваная вытворчасць электрычнай і цеплавой энергіі);
  • трыгенерацыі (камбінаваная вытворчасць электрычнай, цеплавой энергіі і холаду).

На прадпрыемстве дзейнічаюць пяць аб’ектаў малой энергетыкі.

Уласныя выпрацоўчыя магутнасці пакрываюць патрэбы вытворчага аб’яднання “Беларуснафта” ў электрычнай энергіі. Гэта дазваляе знізіць сабекошт тоны здабытай нафты.