Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Збытавая сетка

Кампанія «Беларуснафта» адпраўляе здабытую нафту на экспарт і перапрацоўвае на нафтаперапрацоўчых заводах рэспублікі – ААТ «Мазырскі НПЗ» і ААТ «Нафтан».

Збытавая сетка нафтапрадуктаў і масел ВА «Беларуснафта» – найбуйнейшая ў рэспубліцы. Сукупная доля кампаніі на ўнутраным рынку светлых нафтапрадуктаў складае каля 70%.

Ва ўсіх абласцях рэспублікі і ў сталіцы працуюць даччыныя прадпрыемствы па забеспячэнні нафтапрадуктамі. На пачатак 2018 г. у іх актыве знаходзяцца 28 складоў захавання нафтапрадуктаў, 3 газанапаўняльныя станцыі,  560 аўтазаправачных станцый, на 236 з іх рэалізуецца прапан-бутан аўтамабільны.

Арганізацыяй перавозак (транспартнае экспедыраванне) нафтапрадуктаў вытворчасці ААТ «Мазырскі НПЗ» і ААТ «Нафтан» займаецца даччынае прадпрыемства “Беларуснафта-Транс”.

Цэнтралізаваная сістэма забеспячэння дазваляе мець паліва еўрапейскіх стандартаў якасці на кожнай з АЗС фірменнай сеткі кампаніі.

Падрабязней аб сетцы АЗС.

Вытворцам звадкаванага аўтамабільнага газу ў рэспубліцы з'яўляецца Беларускі газаперапрацоўчы завод – падраздзяленне кампаніі «Беларуснафта».

На заводзе перапрацоўваецца спадарожны нафтавы газ, здабыты кампаніяй на радовішчах Беларусі, і імпартная вуглевадародная сыравіна – фракцыя шырокая лёгкіх вуглевадародаў (ФШЛВ).

«Беларуснафта» гарантуе кліентам продаж якасных нафтапрадуктаў.

Для выканання гэтага абавязку арганізавана сістэма пастаяннага кантролю якасці маторнага паліва праз сетку акрэдытаваных лабараторый пры нафтабазах. Такі маніторынг выключае рэалізацыю неякасных нафтапрадуктаў.

Аб’яднанне рэалізуе оптам усе віды бензіну, дызельнае, рэактыўнае і пячное паліва, мазут, звадкаваны газ, прадукты газаперепрацоўкі, бензін-сыравіну для піролізу і серную кіслату.

Нафтапрадукты пастаўляюцца буйным і дробным оптам чыгуначным і аўтамабільным транспартам. Парк уласных бензавозаў і прапанавозаў здольны дастаўляць з мінімальнымі транспартнымі выдаткамі да трох відаў паліва адначасова, забяспечваючы рытмічную пастаўку нафтапрадуктаў спажыўцам.

Продаж нафтапрадуктаў на экспарт ажыццяўляецца праз ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія», адным з заснавальнікаў якой з'яўляецца РУП «Вытворчае аб'яднанне “Беларуснафта”».

Пастаўку звадкаванага газу на экспарт РУП «Вытворчае аб'яднанне “Беларуснафта”» ажыццяўляе самастойна. Асноўнымі рынкамі збыту нафтапрадуктаў з'яўляюцца Украіна, Расія, краіны Балтыі, Венгрыя, Польшча. Газ экспартуецца пераважна ў Польшчу і Украіну.

Ва Украіне і Польшчы адкрыты прадпрыемствы, якія займаюцца гандлем бензінам, дызельным палівам і звадкаваным газам.

Нашы партнёры:

ААТ «Мазырскі НПЗ»

ААТ «Нафтан»

ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія»