Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Аб’явы

РЭАЛІЗАЦЫЯ ІНДЫВІДУАЛЬНЫХ ФРАКЦЫЙ ВУГЛЕВАДАРОДАЎ

РУП «Вытворчае аб’яднанне “Беларуснафта”» вырабляе на Беларускім газаперапрацоўчым заводзе прапан аўтамабільны, прапан-бутан аўтамабільны, бутан тэхнічны і індывідуальныя вуглевадародныя фракцыі: нармальнага бутану, ізабутанавай, нармальнага пентану, ізапентанавай, а таксама стабільны газавы бензін з наступнай іх рэалізацыяй на экспарт аўтамабільным і чыгуначным транспартам.

У выпадку вашай зацікаўленасці ў супрацоўніцтве просім накіраваць на адрас РУП «Вытворчае аб’яднанне “Беларуснафта”» наступную інфармацыю аб прадукцыі, якая выклікала ў вас цікавасць:

  • найменне прадукцыі;
  • арыентыровачная гадавая патрэба;
  • від транспарту, якім мяркуецца транспартыроўка дадзенай прадукцыі з завода;
  • ваша кантактная інфармацыя.

Мы будзем рады адказаць на ўсе пытанні, якія вас цікавяць.

Кантакты:

- Босак Спартак Міхайлавіч – начальнік аддзела экспарту-імпарту нафты, нафтапрадуктаў і прадукцыі газаперепрацоўкі, тэл: +375 (232) 79-34-94;

- Малахаў Іван Аляксандравіч – намеснік начальніка аддзела экспарту-імпарту нафты, нафтапрадуктаў і прадукцыі газаперепрацоўкі, тэл: +375 (232) 79-33-53;

Накіраваць прапанову аб супрацоўніцтве

Рэалізацыя звадкаванага газу

РУП «Вытворчае аб’яднанне “Беларуснафта”» пастаўляе звадкаваны газ маркі ПБА (СТБ 2262-2012) вытворчасці Беларускага газаперапрацоўчага завода чыгуначным і аўтамабільным транспартам напрамую з завода (г. Рэчыца) або з газанапаўняльных станцый у Полацку і Свіслачы.

Інфармацыю аб таргах, перыядзе адгрузкі, умовах аплаты, валюце цаны і плацяжу, цане тавара і іншых умовах глядзіце ў раздзеле «Бягучая прапанова».

Рэалізацыя нафтапрадуктаў ва Украіне

ТАА «БНК-Украіна» гатова паставіць дызельнае паліва еўрапейскага стандарту EN 590 экалагічнага класу Еўра4 і Еўра5, аўтабензін Аі-92 і Аі-95-Еўра (адпавядае стандарту Еўра-5) вытворчасці ААТ «Мазырскі НПЗ» ва Ўкраіну аўтамабільным транспартам, а таксама газ ПБА (СТБ 2262-2012) вытворчасці Беларускага газаперапрацоўчага завода аўтамабільным і чыгуначным транспартам.

Кантакты:

Генеральны дырэктар ТАА «БНК-Украіна» – Калугін Віталь Юр'евіч.

Тэл. (+ 38-044) 594-92-82, факс (+ 38-044) 594-92-83.
www.beloil.com.ua
e-mail

Рэалізацыя звадкаванага газу на экспарт

Прадаўцом звадкаванага газу з рэсурсаў РУП «Вытворчае аб'яднанне “Беларуснафта”» з пастаўкай у Польшчу і Германію рэзідэнтам гэтых краін з'яўляецца Beloil Polska Sp. z o.o., зарэгістраванае ў г. Варшава, Польшча. Па пытаннях закупкі звадкаванага газу для пастаўкі ў вышэйазначаныя краіны звяртайцеся на адрас:

вул. Лешна, 12, г. Варшава, 01-192, Рэспубліка Польшча

тэл. +48 (22) 622 03 64, 622 05 63, fax .: (48 22) 891 00 24;

Старшыня праўлення – Кузаўкоў Сяргей Аляксеевіч.
www.beloil-poland.pl
e-mail