Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Зноў паскорыліся

27.8.20 10.46

У «Беларуснафты» - новы рэкорд сутачнай праходкі пры свідраванні бакавых ствалоў.

Рамонтнікі свідравін двойчы за перыяд крыху больш за месяц абнавілі рэкорд сутачнай праходкі пры свідраванні бакавых ствалоў. На свідравіне № 98s2 Рэчыцкага радовішча за суткі пройдзена 317 метраў.

Гэты рэкорд на рахунку брыгады № 16 Упраўлення па павышэнню нафтааддачы пластоў і рамонту свідравін. Папярэдні максімум, дасягнуты на свідравіне № 126s2 Рэчыцкая, склаў 300 метраў. Усталяваў яго той жа калектыў, якім кіруюць майстры Сяргей Грабянчук, Дзмітрый Вялiкаборац, Уладзімір Жуковіч.

Працуе брыгада на мабільнай ўстаноўцы К-125. Гэта агрэгат канадскай вытворчасці, мадэрнізаваны на гомельскім ААТ «Сейсматэхніка».

Падрабязнасці чытайце і глядзіце на сайце NEFT.by:

https://www.neft.by/2020/08/19/belorusneft-snova-uskorilas/