Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Святочны настрой

24.12.21 14.21

Аўтазаправачныя станцыi айчыннай фiрменнай сеткi гатовы да сустрэчы Новага года.

Прыбраныя ёлкi i царскiя гiрлянды, цёплыя агнi iлюмiнацыi i ўтульныя фотазоны – усё для таго, каб зарадзiцца святочным настроем, захаваць прыемныя дарожныя моманты i нават занатаваць цiкавыя iдэi навагодняга дызайну. АЗС краiны готовы сустракаць навагоднiя святы.

На запраўках з’явiлiся ўсе знакi Новага года: Дзяды Марозы, ёлкi, падарункi i нават камiны.

Цяпер тут можна не толькi заправiцца, перакусiць i выпiць кубак кофе, але i атрымаць атмасферныя навагоднiя фотаздымкi. Таксама на аўтазаправачных станцыях фiрменнай сеткi ў гэтыя днi рэальна не толькi прасякнуцца атмасферай свята, але i ўзяць удзел у розных акцыях – ад рэкламных гульняў, у якiх ёсць шанец стаць уладальнiкам фантастычна шчодрых суперпрызоў, да дабрачынных марафонаў, у якiх можна дапамагчы тым, хто у гэтым мае асаблiвую патрэбу.

Больш падрабязна чытайце на NEFT.by.