Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Асвоілі Plug & Perf

27.8.20 10.45

Беларускія нафтавікі ўкараняюць новую тэхналогію інтэнсіфікацыі здабычы нафты.

Гаворка ідзе пра кластарны многастадыйны гiдраразрыў пласта па тэхналогіі Plug & Perf. На свідравіне № 67 Паўночна-Даманавіцкага радовішча кампаніі «Беларуснафта» выкананы тэхналагічныя аперацыі.

У аперацыях былі задзейнічаны работнікі Тампанажнага кіравання, Упраўлення па павышэнню нафтааддачы пластоў і рамонту свідравін, Упраўлення промыслава-геафізічных работ. Суправаджалі мерапрыемства спецыялісты інстытута «БелНДПІнафта». Заказчыкам выступіла НГЗУ «Рэчыцанафта». Укараненне тэхналогіі курыраваў галоўны інжынер-намеснік генеральнага дырэктара «Беларуснафты» Антон Сярэбранікаў.

Назва тэхналогіі, якая прыйшла ў беларускі рэгіён з Паўночнай Амерыкі з яе «сланцавай» рэвалюцыяй, даслоўна перакладаецца як «затор і перфарацыя». Гэта раскрывае сутнасць методыкі.

Многастадыйны ГРП па тэхналогіі Plug & Perf падыходзіць для любой нафтагазавай паклады, якая валодае паніжанымі фільтрацыйна-ёмістнымі ўласцівасцямі. Аднак тэхналогія найбольш прыдатна на ультрапранiкальных  калектарах, напрыклад, I-III пачцы Рэчыцкага радовішча.

Падрабязнасці чытайце і глядзіце на сайце NEFT.by:

https://www.neft.by/2020/08/17/belorusskie-neftjaniki-osvoili-tehnologiju-amerikanskih-slancevikov/