Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Стратэгiя сейсмаразведкi

11.6.21 11.10

Спецыялiсты «Беларуснафты» пачалi палявыя работы на Салтанаўскiм участку.

Новая плошча размешчана недалёка ад Рэчыцы. Да канца гэтага года тут трэба будзе выканаць сейсмiчныя даследаваннi ў фармаце 3D на плошчы больш за 305 кв. км. Сёння яны апярэджваюць тэмпы вытворчай праграмы палявой сейсмаразведкi УПСР.

З канца мiналага года палявiкi таксама разгарнулiся на Валаўскiм участку, размешчаным у паўднёвай структурнай зоне Прыпяцкага прагiну. Да канца гэтага года iм давядзецца адпрацаваць тэрыторыю ў 600 кв. км.

Усё гэта сведчыць пра тэндэнцыю павялiчвання аб’ёму геолагаразведачных работ. У кампанii «Беларуснафта» такога росту не было апошнiя чвэрць стагодззя. Мэта – кампенсацыя вырабаткi запасаў нафты i нарошчванне сыравiннай базы Рэспублiкi Беларусь.

Падрабязнасцi на сайце NEFT.by.