Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Рэкорды буравiкоў

10.1.22 8.40

У «Беларуснафты» лепшы вынiк па праходцы за 55-гадовую гiсторыю.

Светлагорскае ўпраўленне свiдравых работ закончыла год абсалютным рэкордам па праходцы за 55 гадоў. Па папярэднiх дадзеных лiчба атрымалася значная – больш за 167 500 м горных парод. Калектыў дабiўся рэкордных вынiкаў i па iншых паказчыках. Камерцыйная хуткасць склала 1 117 м на станок у месяц пры плане 1 072, абноўлены рэкорд сутачной праходкi па ўпраўленню – 1 709 м. У брыгады № 14 пад кiраўнiцтвам майстра Яўгена Прахоцкага на свiдравiне № 604 Рэчыцкага радовiшча сутачная праходка склала 648 м.

За год прабурана 14 свiдравiн з гарызантальным заканчэннем. Прычым, не толькi ў эксплуатацыйных свiдравiнах, але i ў пошукава-разведачных. Сумарная працягласць гарызантальных ствалоў з вугламi адхiлення больш за 76 градусаў склала 12 173 м. У 2021 г. пабудаваны дзве свiдравiны з пiлот-стваламi – на Мармовiцкiм i Нова-Давыдаўскiм радовiшчах. 32 свiдравiны пабудаваны з падключэннем да знешняй сетцы электразабеспячэння. А ў 2022 г. намечана падключэнне ўжо 50 аб’ектаў свiдравання.

Сфармiравана вытворчая праграма на 2022 г. Необходна прасвiдраваць 177 000 м горных парод (каля трэцi – пошукава-разведачнае свiдраванне), пабудаваць 53 свiдравiны.

Больш падрабязна чытайце на NEFT.by.