Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Прыдарожны сэрвіс

1.9.20 15.19

АЗС-мультыкомплекс новага пакалення адкрыўся на трасе М4 «Мінск-Магілёў».

Пасля рэканструкцыі ўрачыста адкрылі аўтазаправачную станцыю № 4 ААТ «Пухавiчынафтапрадукт». АЗС новага фармату ў карпаратыўным стылі кампаніі «Беларуснафта» зараз і ў гарадскім пасёлку Смілавічы Чэрвеньскага раёна.

Рэканструкцыя аб'екта вялася каля пяці месяцаў. Па сутнасці, адбудавалі запраўку практычна зноўку. На месцы ранейшай АЗС з'явіўся мультыкомплекс еўрапейскага ўзроўню. У адной прасторы аб'ядналі аператарную, магазін з гандлёвай залай і кафэтэрый, дзякуючы чаму яна стала максімальна функцыянальнай і зручнай для кліентаў. Праектная магутнасць новай АЗС складае 250 заправак у суткі. Але на практыцы яе магчымасці перавышаюць гэтую мяжу. Тут устаноўлены палівараздатачныя калонкі з чатырма відамі паліва. Для вялікагрузных аўтамабіляў прадугледжана асобная хуткасная ПРК. У бліжэйшы час з'явіцца таксама калонка для водпуску прысадкі AdBlue для зніжэння выкідаў у атмасферу, перш за ўсё, запатрабаванай дальнабойнікамі. Сярод дадатковых сэрвісаў: пост падпампоўкі шын і пыласос.