Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Продажы праз таварна-сыравiнную бiржу

13.10.20 14.09

Топ-менеджэры «Беларуснафты» абмеркавалi планы ў Санкт-Пецярбургу.

Вiзiт на Санкт-Пецярбургскую мiжнародную таварна-сыравiнную бiржу быў прадыктаваны планамi продажу прадукцыi нафтавай кампанii «Янгпур». Да рэалiзацыi прыродного газу i газавага кандэнсату ў блiжэйшы час можа дадацца нафта.

З 2016 года ААТ «НК «Янгпур», якое вядзе здабычу прыроднага газу, газавага кандэнсату i нафты ў Сiбiры, удзельнiчае у бiржавых таргах у якасцi прадаўца ў секцыях «Газ прыродны» i «Нафтапрадукты».

За гэты час прададзены 1 млрд м куб. прыроднага газу ўласнай вытворчасцi i 4,8 тыс. т газавага кандэнсату.
I вось зараз ААТ «НК «Янгпур» плануе запусцiць продажы нафты на Санкт-Пецярбургскай мiжнароднай таварна-сыравiннай бiржы.
Як прагназуюць спецыялiсты, прыход ААТ «НК «Янгпур» можа ажывiць таргi нафтай на АТ «СПбМТСБ», бо ў паўночнай кампанii ёсць магчымасць пастаўляць лёгкую маласярнiстую нафту з уласнага вузла ўлiку па трубаправодах. А менавiта гэтая прадукцыя пакуль не прадстаўлена на бiржы.
Гэтыя пытаннi i абмяркоўвалiся кiраўнiцтвам «Беларуснафты» i Санкт-Пецярбургскай мiжнароднай таварна-сыравiннай бiржы. Таксама бакi разгледзелi магчымасцi закупкi сыравiны для патрэб Беларускага газаперапрацоўчага завода напрамую з Беларусi.