Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Паўночны вектар

22.6.20 8.59

Кампанія «Ягнпур» плануе падвоіць здабычу газу ў ЯНАА.

У суткі паўночная «дачка» «Беларуснафты» здабывае 2,55 мільёнаў кубаметраў прыроднага газу і 200 тон газакандэнсату. Гэта – рэкордны аб'ём. Асноўная доля здабычы прыпадае на Мяцельнае радовішча. Напрыклад, у траўні 2020 года сутачная здабыча прыроднага газу на гэтай плошчы дасягнула 2,4 мільёна кубаметраў, кандэнсату – 190 тон. На Мяцельным ў 2016 годзе атрымалі першы прамысловы прыток газакандэнсатной сумесі. З адкрыццём запасаў гэтага радовішча пачаўся новы віток развіцця газавага напрамка кампаніі. Даследаванні і ацэнка перспектыўных пакладаў суправаджаліся фарміраваннем інфраструктуры. Тры гады таму была запушчана ў эксплуатацыю першая чарга ўстаноўкі падрыхтоўкі газу і стабілізацыі газакандэнсату. Маштабная распрацоўка Мяцельнага радовішча пачалася год таму.

Чакаецца, што ў 2020 годзе аб'ём здабычы ў кампаніі «Янгпур» вырасце ў параўнанні з мінулым годам як мінімум удвая і складзе звыш за 700 мільёнаў кубаметраў газу і 80 тысяч тон газакандэнсату.