Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Паўднёвы рэгiён

24.12.21 14.25

Беларускiя нафтавiкi пашыраюць тэрыторыю пошуку вуглевадародаў у краiне.

Паўднёвы напрамак па розных прычынах выпадаў з поля зроку спецыялiстаў. Спачатку гэта адбывалася з-за няўдалага пошуку нафты. Праўда, далейшыя работы паказалi высокi патэнцыял мiжсалявых i падсалявых адкладаў на глыбiнi да 5 км. Але Чарнобыльская катастрофа канчаткова паставiла крыж на засваеннi паўднёвай структурна-тэктанiчнай зоны. Як цяпер аказалася, не канчаткова. Нафтавiкi зноў iдуць на гэтую тэрыторыю. Спачатку на поўдзень рушылi сейсмаразведчыкi i рамонтнiкi свiдравiн. I калi першыя сур’ёзна нацэлены на адкрыццё новых радовiшчаў, то другiя аднаўляюць даўно закiнутыя аб’екты, прымяняюць усе сучасныя напрацоўкi, тэхналогii i абсталяванне. Нават калi гаворка iдзе пра свiдравiны з больш за 60-гадовай гiсторыяй.

Для работы на паўднёвым кiрунку Упраўленне па павышэнню нафтааддачы пластоў i рамонту свiдравiн накiравала брыгаду № 18, абсталяваўшы яе пад’ёмнiкам АП-80А. У праграме рэанiмацыйных мерапрыемстваў – вывучэнне тэхнiчнага стану, правядзенне комплексу рамонтна-аднаўленчых работ, спраектаваных у БелНДПIнафце.

Больш падрабязна чытайце на NEFT.by.