Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Антывірусная апрацоўка

22.6.20 8.40

Працаўнікі паўночных прадпрыемстваў «Беларуснафты» ўдзельнічалі ў дэзінфекцыі дзіцячых пляцовак.

Разам з прадстаўнікамі іншых нафтагазавых кампаній яны сталі ўдзельнікамі акцыі, закліканай прадухіліць распаўсюджванне COVID-19.

Надзеўшы спецэкiпiроўку, нафтавікі апрацавалі дэзрастворам турнікі, арэлі і горкі – усе паверхні, якіх кранаюцца дзеці. Дарэчы, сродак адобраны Расспажыўнаглядам і бяспечны для здароўя дзяцей.

Работнікі «Янгпура» прадэзінфіцыравалі дзіцячыя пляцоўкі ў 11 мікрараёне, «Беларуснафта-Сібіры» – у 6 мікрараёне Губкiнскага.

Апрацоўка дзіцячых пляцовак ва ўсіх мікрараёнах будзе праходзіць да канца перыяду павышанай гатоўнасці. Сацыяльна адказны бізнес гатовы і далей дапамагаць.