Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Новыя падыходы

3.10.19 8.34

Беларускія нафтавікі выканалі аперацыі «агрэсіўнага» гiдраразрыву пласта
Гэтая тэхналогія дапамагае «ажывіць» свідравіны, на якіх здабыча нафты традыцыйнымі спосабамі не магчымая або маларэнтабельная. Галоўнае адрозненне агрэсіўнага ГРП ад класічнага – гэта кратна павялічаная колькасць спецыяльна запампованага матэрыялу (прапанту) на метр нафтанасычанай магутнасці пласта. У выніку ў прадуктыўных адкладах размяшчаецца значная колькасць прапанту на вялікіх адлегласцях ад ствала свідравіны. Гэта дазваляе не толькі павялічыць прыток вуглевадародаў, але i працягласць гэтага эфекту. Пры правядзенні агрэсіўных ГРП удалося атрымаць прырост дэбіту нафты ад 6 да 18 тон у суткі на свідравінах Някрасаўскага і Рэчыцкага радовішчаў. Засваенне новай тэхналогіі ў «Беларуснафце» працягваецца. Да канца года на свідравінах пераходзячага фонду і ўвадзiмых з бурэння выканаюць яшчэ некалькі аперацый.