Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Новыя аўтазапраўкi ў Мiнску i Гродзенскай вобласцi

7.10.20 15.32

Абедзве АЗС адпавядаюць сучасным сусветным трэндам.

Менш за тры месяцы спатрэбiлася прадпрыемству «Беларуснафта-Мiнскаўтазапраўка» на рэканструкцыю МАЗС № 6, размешчанай на Лагойскiм тракце (пры з’ездзе з М3 на Мiнскую кальцавую аўтадарогу). Дзякуючы кардынальным переменам да лепшага тут гатовы прапанаваць максiмум сэрвiсаў для кiроўцаў i пасажыраў. На абноўленым мультыкомплексе можна заправiць аўтамабiль запатрабаванымi вiдамi палiва, а ўладальнiкам электракараў скарыстацца зараднай станцыяй MODE-4. Клiентам даступны дадатковыя паслугi: пыласос i пост падпампоўкi шын. Гандлёвая зала плошчай амаль 140 кв. м змяшчае зону з шырокiм выбарам аўтатавараў i тавараў штодзённага попыту. Аплацiць пакупкi, а таксама палiва на рэканструяванай станцыi можна не толькi праз касу, але i тэрмiнал самаабслугоўвання. Кафетэрый разлiчаны на 17 пасадачных месцаў. Тут у асартыменце заўсёды свежая, смачная i якасна прыгатаваная хуткая ежа: хот-догi i фрэнч-догi, гамбургеры i чыкенбургеры, твiстэры i круасаны, слойкi i мафiны, пончыкi, чызкейкi i блiнцы. I, безумоўна, кава-зона самаабслугоўвання с дзвюма прафесiйнымi кавамашынамi, якiя прыгатуюць больш за 10 вiдаў папулярных гарачых напоеў, у тым лiку з выкарыстаннем натуральнага малака.

Клiентаў сустракае не толькi обноўленая iнфраструктура аўтазапраўкi, але i ўражальны арт-аб’ект – паркавы лiхтар «Таямнiчая папараць-кветка» у аўтарстве вядомага беларускага мастака Уладзiмiра Канонiка. 

Пасля мадэрнiзацыi адкрылася АЗС № 9 прадпрыемства «Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт» (Гродзенскi раён, М6, 289 км). Комплекс знаходзiцца на ўездзе ў Беларусь каля пагранпераходу «Брузгi» i з’яўляецца вiзiтнай карткай нашай краiны для падарожнiкаў i кiроўцаў-мiжнароднiкаў. Абноўленая гандлёвая зала, сучасная кава-зона, пашыраны асартымент кафетэрыя, а таксама душ, аўтастаянка, аплата дарог BelToll – гэта i многае iншае даступна клiентам мультыкомплексу. Яшчэ адна запраўка ў маштабнай сетцы АЗС «Беларуснафты» цалкам адпавядае сучасным сусветным трэндам.