Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Новы spa-тур у санаторыi «Сонечны бераг»

7.10.20 15.30

У праграме «Wellness SPA-тур» – стоунтэрапiя, тэрэнкур, iльняны догляд i многае iншае.

Новы прадукт «Wellness SPA-тур» з’явiўся сярод праграм санаторыя «Сонечны бераг» напярэдаднi бархатнага сезону. У аснове канцэпцыi wellness – здаровы лад жыцця, заснаваны на спалучэннi аптымальных фiзiчных нагрузак, псiхалагiчнай гарманiзацыi, збалансаванага харчавання, догладу за целам i адмовы ад шкодных звычак. Пры фармiраваннi праграмы асноўныя акцэнты зроблены на пазбаўленне ад сiндрому хранiчнай стомленасцi, эмацыйнага выгарання, прафiлактыку захворванняў, спускавым кручком для якiх шмат у чым з’яўляецца стрэс.

Стартавы варыянт адпачынку па гэтай канцэпцыi – восем дзён. Аднак можна самастойна вызначаць працягласць аздараўлення ў фармаце wellness. Пуцёўка ўключае пакет бясплатных паслуг i працэдур, сярод якiх прыём урача-тэрапеўта, кансультацыя касметолага i стаматолага, стоунтэрапiя, spa-догляд, iндывiдуальна падабраны комплекс практыкаванняў у залежнасцi ад iндэксу здароўя, тэрэнкур, безлiмiтнае наведванне аквакомплексу, фiтатэрапiя i iншыя прыемныя магчымасцi для лекавай перазагрузкi.

Дарэчы, у санаторыi «Сонечны бераг» нядаўна з’явiлася яшчэ адна навiнка – гiрударэфлексатэрапiя (лячэнне п’яўкамi). Прымяненне гэтай i iншых медыцынскiх, аздараўленчых, дыягнастычных працэдур у рамках праграмы лячэння магчыма за дадатковую плату (пералiк i колькасць узгадняюцца з лечачым урачом).