Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Новая запраўка

9.10.19 10.55

У Нарачы адкрылі заправачную станцыю з незвычайным арт-аб'ектам.

Металічны сом даўжынёй 6 метраў і вагой у 2 тоны з'явіўся на АЗС № 17 прадпрыемства «Беларуснафта-Мінскаблнафтапрадукт». Арт-аб'ект ўжо ацанілі аматары сэлфі. Як, зрэшты, і новы ўзровень сэрвісу заправачнай станцыі пасля рэканструкцыі. Працэс ператварэння заняў тры з паловай месяцы. Зараз прапускная здольнасць – 250 заправак у суткі. Чатыры мульцiблока адначасова здольныя абслугоўваць 8 аўтамабіляў. Да паслуг наведвальнікаў – пыласос, пост падпампоўкі шын, гасцявая паркоўка для легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў. Падсілкавацца, адпачыць і выпіць смачную каву ў кафетэрыі. А пры добрым надвор'і – на летняй тэрасе. Больш падрабязную інфармацыю чытайце на NEFT.by.