Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Новая тэхнiка

23.11.20 13.55

Нафтавiкi набылi форвардэры для паскарэння працэсу будаўнiцтва нафтаправода «Гомель–Горкi».

Гаворка iдзе пра дзве машыны беларускай вытворчасцi – форвардэры «Амкадор 2662». Яны, у першую чаргу, прызначаны для пагрузачна-разгрузачных работ, аперацый сарцiроўкi i складзiравання драўнiны. Таксама машыны могуць выкарыстоўвацца для збору, пагрузкi i транспарцiроўкi сартыментаў i iншых круглых лесаматэрыялаў па тэрыторыi лесасек, волаках i лесавозных дарогах.

Спецыяльна для «Беларуснафты» у холдынгу «Амкадор» гэтыя машыны мадэрнiзавалi. 

Дапрацавалi тэхнiку, перш за ўсё, для будаўнiцтва нафтаправода «ГомельГоркi». Абодва форвардэры дааснашчаны дадатковымi платформамi, на якiх нашы спецыялiсты размясцiлi дызель-генератарныя ўстаноўкi, зменныя касеты для газавых балонаў, зварачнае i дапаможнае абсталяванне. Таксама на агрэгатах устаноўлены грузавыя крукi для под’ёму i апускання палаткi з аўтаматызаваным комплексам арбiтальной зваркi.

Больш падрабязна чытайце на NEFT.by:

https://www.neft.by/2020/11/18/kak-tam-strojka-nefteprovod-gomel-gorki/