Новае абсталяванне
1.9.20 15.21
У «Беларуснафце» абнаўляюць парк тэхнікі для падземнага рамонту свідравін.
Ён папоўніўся двума агрэгатамі БАРС-50. Яшчэ дзве адзінкі такой тэхнікі ва Ўпраўленні па павышэнню нафтааддачы пластоў і рамонту свідравін увялі ў эксплуатацыю ў мінулым годзе.
Новыя пад'ёмнікі адпавядаюць тэхніка-тэхналагічным патрабаванням сучасных рамонтных работ у «Беларуснафце». Яны адначасова валодаюць высокай мабільнасцю, неабходнай надзейнасцю і грузападымальнасцю.
Па словах спецыялістаў, пры выкананні аперацый скарачаецца час рамонту свідравін, мантажу-дэмантажу абсталявання, а таксама транспартныя выдаткі. Устаноўка абсталявана выносным пультам кіравання, таму пры складаных работах кантроль спускапад’ёмных аперацый можа перайсці ад машыніста пад'ёмніка да бурыльшчыкаў.