Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Мадэрнiзацыя Мазырскага склада захоўвання нафтапрадуктаў

13.10.20 14.10

Укаранёна найноўшая сiстэма бяспекi.
Чарговы этап тэхнiчнага i тэхналагiчнага абнаўлення Мазырскага таварнага ўчастка РУП «Беларуснафта-Гомельаблнафтапрадукт» прадыктаваны тэндэнцыямi рынку.
Абноўлены ключавыя ўчасткi склада захоўвання нафтапрадуктаў, устаноўлена дадатковае тэхналагiчнае i процiпажарнае абсталяванне, удасканалены сiстэмы аўтаматызацыi i лiчбавай сувязi. Таксама рэканструявана ўязная група, станцыя налiву ў аўтамабiльныя цыстэрны, мадэрнiзаваны тэхналагiчныя трубаправоды, сiстэмы ўлоўлiвання i рэкуперацыi пароў нафтапрадуктаў.
Усё гэта дало магчымасць забяспечыць максiмальна высокi ўзровень прамысловай, пажарнай i экалагiчнай бяспекi, павялiчыць дакладнасць прыёмна-адпускных аперацый пры абароце нафтапрадуктаў, палепшыць якасць абслугоўвання клiентаў у цэлым.
Мазырскi таварны ўчастак пабудаваны ў 1981 годзе. У 2008 годзе тут праведзена маштабная рэканструкцыя, i вось зараз выкананы чарговы этап тэхнiчнага i тэхналагiчнага абнаўлення.
Нафтапрадукты на СЗН паступаюць па трубаправодзе ад ААТ «Мазырскi НПЗ». Агульная ёмiстасць рэзервуарнага парка складае 7 400 кубаметраў. Тут таксама наладжаны выпуск брэндавага бензiну з прысадкамi. Таварная наменклатура нафтабазы – дзве маркi дызельнага палiва i тры маркi бензiну.