Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Мачухскае радовiшча ва Украiне

12.11.20 17.24

Беларускiя нафтавiкi пабудавалi тут дзевятую свiдравiну.
Фактычная глыбiня аб’екта склала 5 245 м. Свiдравiну бурылi для кампанii ДТЭК «Нафтагаз».
Беларускiя спецыялiсты за кошт прымянення перадавых тэхналогiй i рашэнняў змаглi скарацiць тэрмiны бурэння да 141 сутак. Вядучы iнжынер аддзела будаўнiцтва свiдравiн i бурэння бакавых ствалоў упраўлення свiдравiнных тэхналогiй i сэрвiсу цэнтральнага апарата «Беларуснафты» Дзянiс Курыленка адзначыў, што аб’ект скончылi з паскарэннем на 21 суткi. «Пры засваеннi атрыманы прамысловы прыток газу. Будаваць свiдравiны на Мачухскiм радовiшчы, мякка кажучы, не цукар. Гэта плошча са складаным геалагiчным разрэзам, анамальна высокiмi пластовымi цiскамi i тэмпературай», - падкрэслiў ён.
Будаўнiцтвам свiдравiны займалася буравая брыгада №1 «Сэрвис Ойл» пад кiраўнiцтвам майстроў Уладзiмiра Тараса i Аляксандра Кулiкова.
Паспяховага вынiку атрымалася дасягнуць дзякуючы зладжанай рабоце буравiкоў украiнскай «дачкi» «Беларуснафты» i калег з замежных кампанiй.