Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Лепшы пляж

18.8.20 14.47

Пляж санаторыя «Сонечны бераг» заняў першае месца ў конкурсе добраўпарадкавання.

Ён стаў пераможцам у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу на лепшае ўладкаванне і ўтрыманне месцаў карыстання паверхневымі воднымі аб'ектамі для рэкрэацыі, спорту і турызму. Вынікі падвёў аблкампрыроды. Усяго ўдзел у абласным этапе прымалі 10 месцаў масавага адпачынку ў межах водаахоўных зон Гомельскай вобласці.

Рэспубліканскі конкурс на лепшае ўладкаванне і ўтрыманне месцаў карыстання паверхневымі воднымі аб'ектамі для рэкрэацыі, спорту і турызму праводзіцца штогод. Першы этап уключае арганізацыю, правядзенне і падвядзенне вынікаў рэспубліканскага конкурсу на абласным узроўні. Другі этап – падвядзенне вынікаў на рэспубліканскім узроўні.

Падрабязнасці чытайце і глядзіце на сайце NEFT.by:

https://www.neft.by/2020/08/11/gde-nahoditsja-luchshij-pljazh-gomelskoj-oblasti/