Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Лічбавае радовішча

15.6.20 14.44

У «Беларуснафце» стартаваў унікальны праект.

Гэта – новая гістарычная эпоха нафтаздабычы. Першым крокам у гэтым кірунку стала арганізацыя ў нафтагаздабываючым упраўленні «Рэчыцанафта» Цэнтра інтэграваных аперацый. Асноўныя задача цэнтра – павялічыць аб'ём здабычы нафты за кошт укаранення інавацыйных тэхналогій, павысіць прадукцыйнасць працы геолагаў і тэхнолагаў упраўлення, знізіць сабекошт здабычы на радовішчах НГЗУ «Рэчыцанафта» дзякуючы аптымізацыі вытворчых працэсаў.

У аснове дзейнасці цэнтра – шырокае прымяненне лічбавых тэхналогій. У перспектыве з дапамогай IT плануецца весці бесперапынны аналіз усіх працэсаў на радовішчах, каб максімальна аператыўна карэктаваць арганізацыйныя рашэнні.