Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Карпаратыўны каляндар

10.1.22 8.30

У «Беларуснафце» ўручылi падарункi пераможцам конкурсу «Ствараем каляндар разам. Версiя 2022».

У кампанii з’явiлася новая традыцыя – ствараць карпаратыўны каляндар сiламi сваiх супрацоўнiкаў. У сацыяльнай сетцы i.neft.by другi год праводзiцца конкурс «Ствараем каляндар разам». У версii 2021 удзельнiчалi аўтары здымкаў з прыроднымi краявiдамi. На 2022 год – стаяла задача раскрыць праз прыгажосць прыроды вытворчыя аб’екты «Беларуснафты». На фатаграфii павiнны былi прысутнiчаць разам цi паасобку тэхнiка, абсталяванне, сiмволiка, работнiкi ва ўнiформе, любыя iншыя элементы, што прывязваюць фота да пазiтыўнага вобразу кампанii на фоне прыроды – фауны i флоры.

На конкурс прыслалi 61 здымак. Фота зроблены ў розную пару года. Журы адабрала 13 з iх – 12 увайшлi ў каляндар, а ячшэ адзiн стаў афармленнем для кiшэннага каляндарыка.

У музеi цэнтральнага апарата старшыня прафкома Аб’яднанай прафсаюзнай арганiзацыi «Беларуснафты» Васiль Стрыжак, начальнiк упраўлення працоўных рэсурсаў Вольга Федаровiч i прэс-сакратар Вольга Халадовiч уручылi пераможцам камплекты карпаратыўных каляндароў. Яны падзякавалi ўдзельнiкам конкурсу «Ствараем каляндар разам. Версiя 2022» i падкрэслiлi, што ў «Беларуснафце» з’явiлася новая традыцыя – цяпер кожны карпаратыўны каляндар будзе фармiравацца на аснове фотаработ супрацоўнiкаў кампанii.

Больш падрабязна чытайце на NEFT.by.