Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Хакатон у «Беларуснафце»

11.6.21 11.00

У кампанii арганiзавалi новы маладзёжны конкурс.

«Хакатон» – гэта спалучэнне двух слов: хакер i марафон. З часам такi фармат перастаў быць прэрагатывай толькi праграмiстаў. Хакатоны сталi марафонамi спецыяалiстаў, дзе прадстаўнiкi абсалютна розных сфер дзейнасцi разам вырашаюць якую-небудзь рэальную праблему.

У маладых супрацоўнiкаў «Беларуснафты» было 3 кейсы-задання па розных блоках. Усяго ў форуме прынялi ўдзел 27 каманд. Пераможцаў вызначала кампетэнтнае журы.

На рашэнне заданняў ад членаў журы ў кожнай каманды было 3 тыднi. Кейсы па кожнаму напрамку дзейнасцi кампанii былi аднолькавымi, а вось прэзентацыi – рознымi.

Самымi папулярнымi блокамi сярод удзельнiкаў аказалiся нафтавы (нафтаздабычы i нафтасэрвiсу) i нафтапрадуктазабеспячэння. Пераможцам у нафтавым блоку стала каманда «Крышталь» (НГЗУ «Рэчыцанафта»).

У галiне нафтапрадуктазабеспячэння лiдэрам стала каманда «Цiкаем, палiва!».

У транспартным блоку лепшай журы прызнала прэзентацыю каманды «Дарсi» – аператары па здабычы нафты i газу, геафiзiкi з НГЗУ «Рэачыцанафта» i УПГР.

За тым, что адбывалася ў ПКiТ «Нафтавiк», уважлiва сачылi i карыстальнiкi парталу i.neft.by, яны выбiралi каманду, якая перамагла ў намiнацыi «Прыз сiмпатый гледачоў». Большасць галасоў у каманды «Фактар поспеху» прадпрыемства «Беларуснафта-Мiнскаблнафтапрадукт». Таксама журы адзначыла i каманду «#ПолныйБак» («Беларуснафта-Транс»). Яны перамаглi ў намiнацыi «Самае крэатыўнае рашэнне». Самы тэхналагiчны праект – «BelPowerOil» (БелНДПIнафта).

Падрабязасцi на сайце NEFT.by.