Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Гемба на запраўках

3.6.21 10.50

У сетцы АЗС «Беларуснафты» прайшла акцыя «Менеджмент тварам да твару з клiентам».

Топ-менеджэры i вядучыя спецыялiсты «Беларуснафты» на адзiн дзень змянiлi прафесiю i працавалi аператарамi АЗС i палiвазапраўшчыкамi. Рабочыя месцы кiраўнiкам i спецыялiстам «Беларуснафты» далi на 31 АЗС па ўсёй краiне. У гэты раз у акцыi «Менеджмент таврам да твару з клiентам», яе яшчэ называюць гемба, удзельнiчалi больш за 180 чалавек. Сярод iх топ-менеджэры «Беларуснафты», дырэктары даччыных прадпрыемстваў, кiраўнiкi аддзелаў i спецыялiсты кампанii.

Акцыю прымеркавалi да Мiжнароднага дня аховы детей. Пры куплi тавару цi паслугi на АЗС, якiя ўдзельнiчаюць у акцыi, усяго на 1 капейку, ўсе наведвальнiкi з дзецьмi атрымалi ў падарунак марозiва.

Падрабязнасцi на сайце NEFT.by.