Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Форум рэгіёнаў

9.10.19 11.01

«Беларуснафта» прадставіла на выставе ў Жытоміры агрэгат апошняга пакалення.

II Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны, які прайшоў у Жытоміры, стаў пляцоўкай для дэманстрацыі прамысловага патэнцыялу дзвюх краін. Сярод удзельнікаў падзеі і кампанія «Беларуснафта». Нафтавікі прадставілі агрэгат «тры ў адным». Ён выконвае комплекс аперацый, для якіх раней патрабавалася некалькі відаў абсталявання. А гэта, у сваю чаргу, вырашае пытанні зніжэння выдаткаў на цэментаванне і павышэння эфектыўнасці працэсаў. З дапамогай гэтай тэхнікі вытворчасці СЗАТ «Фідмаш» спецыялісты даччынага прадпрыемства «Беларуснафты» ТАА «Сэрвіс Ойл» выканалі для АТ «Укргаздабыча»: 18 аперацый па цэментаванню абсадных калон, з іх 12 эксплуатацыйных і 6 тэхнічных. Падрабязнасці на NEFT.by.