Электрыфiкацыя бурэння
22.9.20 15.28
У «Беларуснафты» з’явiлася першая буравая ўстаноўка на электрацязе.
Гэта ўнiфiкаваны станок «Уралмаш 3Д-86», падключаны да знешняй сеткi электразабеспячэння. Першая ў «Беларуснафце» электрабуравая працуе на Паўночна-Даманавiцкiм радовiшчы.Бурэнне праходзiць у штатным рэжыме.
Падрыхтоўчая праца была крапатлiвай i напружанай. НГЗУ «Рэчыцанафта» i СУБР выканалi вялiкi аб’ём па прадпраектнай прапрацоўцы. Праектныя работы па падключэнню буравога станка да знешняга энергазабеспячэння зрабiлi спецыялiсты БелНДПIнафты. На калектывах ВМУ i «Беларуснафта-Прамсервiс» ляжала адказнасць за электрамантажныя працы.
Каб забяспечыць надзейнасць устойлiвасцi сеткi электразабеспячэння, у «Беларуснафце» будуць ужывацца iнавацыйныя тэхналогii – прамысловыя сiстэмы накаплення энергii. Яны здольныя кампенсаваць усе пускавыя працэсы, забяспечваючы стабiльную якасць электраэнергii.
Да конца года ў «Беларуснафце» маюць намер падключыць да сетак знешняга энергазабеспячэння яшчэ некалькi буравых установак – на Асташкавiцкiм, Карташоўскiм, Маладушынскiм, Паўночна-Даманавiцкiм, Рэчыцкiм i Надзвiнскiм радовiчшах. Лiнейка электрыфiкаваных станкоў пашырыцца i ахопiць усе iснуючыя ў Светлогорскiм упраўленнi буравых работ мадэли – «Уралмаш 3Д-76,86», АРС-250 i Drillmec. Перавод буравых на электрацягу працягнецца ў наступным годзе. Плануецца падключаць да электрычнасцi ўстаноўкi для бурэния бакавых ствалоў Упраўлення па павышэнню нафтааддачы пластоў i рамонту свiдравiн.
Падрабязней на сайце NEFT.by.