Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Цяпер імянныя

18.8.20 14.45

Новыя радовішчы ў Беларусі назвалі ў гонар вядомых геолагаў.

Традыцыя «імянных» пакладаў нафты склалася ў «Беларуснафце» шмат гадоў таму. У 2020 годзе гэты звычай працягнулі.

У першым паўгоддзі гэтага года ў Хойніцкім раёне адкрылі два новыя радовішчы: Паўночна-Амелькаўшчынскае і Iзбыньскае. Актывы размешчаны ў Цэнтральнай структурнай зоне Прыпяцкага прагіну.

Улічваючы вялікі ўклад Валерыя Бескапыльнага у развіццё нафтагазавай прамысловасці Рэспублікі Беларусь, у кампаніі прынялі рашэнне перайменаваць Паўночна-Амелькаўшчынскае радовішча ў Бескапыльнаўскае.

Iзбыньскае радовішча перайменавалі ў Кузьмінскае. У гонар высокапрафесійнага геолага і чалавека з вялікай літары Станіслава Кузьмінскага.

Падрабязнасці чытайце і глядзіце на сайце NEFT.by:

https://www.neft.by/2020/08/12/novye-imennye-mestorozhdenija-pojavilis-v-belarusi/