Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Біятлонны комплекс

23.8.19 13.44

У Гомелі з'явіўся новы спартыўны аб'ект.

Ён уключае ў сябе кіламетр закальцаванай лыжаролернай трасы з 2 пад’ёмамі, стрэльбішча на 24 мішэні, памяшканні для суддзяў і спартсменаў. Комплекс стаў падарункам да 60-годдзя беларускага біятлона. «Беларуснафта» супрацоўнічае з Беларускай федэрацыяй біятлона з 2006 года. І на працягу 3 гадоў з пачатку спаборніцтваў Кубка Федэрацыі з'яўляецца генеральным партнёрам гэтых спартовых спаборніцтваў. А напярэдадні старту першага этапу ў Гомелі юныя спартсмены пабывалі на вытворчых аб'ектах «Беларуснафты». Больш падрабязна чытайце на NEFT.by.