Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Бурэнне з паскарэннем

3.6.21 11.00

У «Беларуснафце» ўстанавiлi два абсалютныя рэкорды сутачнай праходкi сярод буравых брыгад.

На Речыцкiм радовiшчы зафiксаваны абсалютны рэкорд сутачнай праходкi – 648 м. Належыць ён брыгадзе № 14 СУБРа (майстар Яўген Прахоцкi). Тут на буравой устаноўцы эшалоннага тыпу 3Д-76 будуюць эксплуатацыйную свiдравiну глыбiнёй 3 210 м.

Яшчэ адзiн абсалютны рэкорд сутачнай праходкi, але ўжо па бурэнню бакавых ствалоў, зафiксаваны на свiдравiне № 220s2 Чырвонасельскага нафтавага радовiшча – 344 м. Праектная глыбiня гэтай свiдравiны – 3 704 м. Бакавы ствол свiдруюць у iнтэрвале Н-2560-3665 (працягласць ствала – 1 105 м). Належыць новае дасягненне брыгадзе № 16 УПНПiРС (майстар Сяргей Грабянчук). Працуе калектыў на ўстаноўцы АРС-225.

Устанавiць новыя абсалютныя рэкорды атрымалася дзякуючы арганiзаванай заказчыкам (НГЗУ «Рэчыцанафта») зладжанай працы некалькiх падраздзяленняў «Беларуснафты». Сярод якiх Светлагорскае ўпраўленне буравых работ, сэрвiсная служба па нахiльна-накiраванаму бурэнню Ўпраўлення па павышэнню нафтааддачы пластоў i рамонту свiдравiн, Тампанажнае ўпраўленне.

Падрабязнасцi на сайце NEFT.by.