Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Бонусная праграма «Запраўка»

22.6.20 8.35

З чэрвеня змянілася праграма лаяльнасці ў сетцы АЗС «Беларуснафты».

Праграма «Запраўка» – гэта новы прадукт, у аснове якога – сучасныя лічбавыя тэхналогіі і індывідуальны падыход да кліентаў. Назапашаныя бонусы зараз можна мяняць на зніжкі. 1 бонус роўны 1 капейцы. Прычым набыць любы тавар можна ўсяго за 1 капейку, а астатнюю суму пакрыць назапашанымі бонусамі. Гэта правіла распаўсюджваецца ў тым ліку і на паліва.

Каб выкарыстоўваць бонусы па карце «Запраўка», неабходна абавязкова прайсці рэгістрацыю ў асабістым кабінеце на сайце або ў мабільным дадатку сеткі АЗС «Беларуснафта». У новым праграмным забеспячэнні – шырокі аналітычны функцыянал і магчымасць аператыўнай камунікацыі з кліентамі праз SMS, Viber, пуш-паведамлення ў мабільным дадатку.

Новая праграма будзе ўдасканальвацца. У планах – развіццё і іншых інструментаў. Сярод іх адрасныя і сезонныя прапановы, індывідуальныя рассылкi, паглыбленая сегментацыя кліентаў па некалькіх прыкметах.