Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Iнфармацыйнае мадэляванне

7.10.20 15.34

Новая ўзнагарода прадпрыемства «Беларуснфта-Нафтахiмпраект».

Дыплом пераможцы арганiзацыя атрымала ў ХVII рэспублiканскiм конкурсе «Лепшы будаўнiчы прадукт года – 2020» у намiнацыi «Лепшыя лiчбавыя рашэннi, тэхналогii, праекты ў праектаваннi i будаўнiцтве. Праектаванне прамысловых аб’ектаў з ужываннем BIM-тэхналогiй».

Конкурс «Лепшы будаўнiчы прадукт года» праводзiцца пры падтрымцы Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Рэспублiкi Беларусь. Выбiраюць пераможцаў спецыялiсты, якiя з’яўляюцца экспертамi ў сваёй вобласцi, добра ведаюць адпаведную прадукцыю i валодаюць вялiкiм аўтарытэтам у прафесiйным асяроддзi. 

Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуснафта-Нафтахiмпраект» больш за два гады выкарыстоўвае BIM-тэхналогiю пры праектаваннi прамысловых аб’ектаў.

По сутнасцi, гэта iнфармацыйнае мадэляванне, стварэнне трохмернай лiчбавай мадэлi. Тэхналогiя заснавана на зборы i комплекснай апрацоўцы iнфармацыi аб тэхналагiчных i архiтэктурна-канструктарскiх рашэннях, тэхнiка-эканамiчных i эксплуатацыйных паказчыках. Дзякуючы гэтаму будаўнiчы аб’ъект i ўсё, што да яго адносiцца, разглядаюцца як адзiнае цэлае. Прымяненне гэтай тэхналогii дазваляе стварыць наглядную, больш якасную i дакладную праектную дакументацыю, а значыць павысiць якасць будаўнiцтва.