Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Аб прадпрыемстве

«Беларуснафта» – дзяржаўная вертыкальна-інтэграваная нафтавая кампанія. Займае пазіцыю лідара ў паліўна-энергетычным комплексе Рэспублікі Беларусь. Утворана ў 1966 г.

У 2006 г. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь створана Дзяржаўнае вытворчае аб'яднанне «Беларуснафта». У яго склад увайшлі прадпрыемства «Беларуснафта» (нафтагазаздабыўны блок), аграпрамысловае і рэспубліканскія даччыныя прадпрыемствы па нафтапрадуктазабеспячэнні.

У 2012 г. кампанія атрымала афіцыйны статус навуковай арганізацыі.

Асноўныя віды дзейнасці:

Здабытую нафту кампанія перапрацоўвае на нафтаперапрацоўчых заводах рэспублікі (ААТ «Мазырскі НПЗ» і ААТ «Нафтан») і адпраўляе на экспарт, спадарожны нафтавы газ – перапрацоўвае на ўласным, адзіным у Беларусі газаперапрацоўчым заводзе.

Нафтапрадукты «Беларуснафта» рэалізуе на тэрыторыі Беларусі і за яе межамі. Сетка збыту кампаніі на пачатак 2018 г. налічвае больш за 560 аўтазаправачных станцый.

У склад аб’яднання «Беларуснафта» уваходзяць больш за 40 нафтаздабыўных, нафтасэрвісных, інжынірынгавых, праектных, газаперапрацоўчых і збытавых падраздзяленняў і прадпрыемстваў у Беларусі, Расіі, Украіне, Венесуэле, Эквадоры, Польшчы.

У сумесных прадпрыемствах за мяжой «Беларуснафта» вядзе праекты па здабычы нафты, сейсмаразведцы, нафтавым сэрвісе, інжынірынгу.